Паліну Шарэнду-Панасюк пакаралі штрафам на 30 базавых



Адну з лідараў акцыі супраць Дэкрэта №3 “аб дармаедстве” у Берасці Паліну Шарэнду-Панасюк пакаралі штрафам. Суддзя суда Ленінскага раёна горада Алег Міранюк, пакараў грамадскую актывістку згодна адразу двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Падрабязней кажа сама Паліна:

– Артыкул – непадпарадкаванне, і стандартны для апошніх дзён артыкул – гэта ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 25 – за мерапрыемствы, і 5 – за непадпарадкаванне, так яны ацанілі сваіх пакрыўджаных супрацоўнікаў. Безумоўна гэта звязана з выказваннем Лукашэнкі, што давайце выкалупліваць разынкі з булак, таму ўсім лічным саставам МУС кінулася выклупліваць.

Яе затрымалі а сёмай раніцы на прыпынку грамадскага транспарта ля дома, дзе яна пражывае разам з мужам і дзецьмі, адразу трыма супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. На спробу патэлефанаваць мужу, тыя пачалі перашкаджаць ёй і заломваць рукі. У пастарунку Ленінскага РАУС Берасця да суду яе трымалі амаль 12 гадзінаў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.