Палякі ў Гародні ўзгадалі трагічныя падзеі 5 і 70-гадовай даўніны



Больш за паўсотні гарадзенцаў, дыпламаты і актывісты незалежнага Саюзу Палякаў ўзгадалі на гарадзенскіх гарнізонных могілках падзеі гібелі польскіх афіцэраў у Катыні 1940 году і авіякатастрофу пяцігадовай даўніны.

Невялікія прамова, узгадка пра жаўнераў, што загінулі у 1940 і польскую эліту што загінула ў самалёце, невялікая малітва – у такім фармаце адбылося гэтае невялічкае мерапрыемсва на могілках.

IMG_6647 1

Пра трагедыю у Катыні распавядае кіраўнік незалежнага Саюзу Палякаў Мечыслаў Яскевіч:

 – Тут для Саюза палякаў у Гародні трагедыя забойства Саветамі ваеннапалонных, якую скрывал і 70 гадоў, казалі, што гэта злачынства немцаў – гэта бессаромная хлусня. Для нас гэта памяць. У Катыні не толькі палякі ляжаць – і беларусы, і ўкраінцы, габрэі, літоўцы. Гэта былі прыхільнікі Рэчы Паспалітай, якія любілі гэтую краіну, змагаліся за яго і загінулі.

Былі таксама ўзгадныя падзеі фашысцкай акупацыі Гародні, калі каля вёскі Навумавічы было замардавана некалькі тысяч прадстаўнікоў гарадзенскай інтэлігенцыі, сярод якіх быў заснавальнік гарадзенскага заапарку Ян Каханоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя