Першая ахвяра выбуху на Скідальскім цукровым камбінаце



Не стала адной з пацярпелых на Скідальскім цукровым камбінаце. У Гарадзенскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі памерла адна з жанчын, пацярпелых ад успышкі пылапаветранай сумесі на камбінаце. У адміністрацыі лякарні кажуць, што жанчына памерла ў ноч з 3 на 4 сакавіка, ёй было 43 гады.

Стан яшчэ адной пацярпелай застаецца цяжкім. Як паведамлялася раней, здарэнне на Скідальскім цукровым камбінаце адбылося ў ноч з 24 на 25 лютага. Пры ўспышцы пылапаветранай сумесі сур’ёзна пацярпелі пяць працаўніц прадпрыемства. Ва ўсіх апёкі цела – ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы. Калегі пацярпелых жанчынаў добраахвотна выклікаліся быць для іх донарамі крыві.  

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце службовай халатнасці.

Беларускае Радыё Рацыя