Памяці Аляксандра Міхальчыка (архіўныя фота)



5 сакавіка гарадзенскаму актывісту Беларускага Народнага Фронту Аляксандру Міхальчыку споўнілася б 75 гадоў. Гарадзенскія грамадскія актывісты наведалі могілкі па праспекце Касманаўтаў, дзе пахаваны былы старшыня гарадской рады партыі БНФ, і ўшанавалі памяць аднаго з лідараў мясцовага дэмакратычнага руху ў канцы 1990-ых -пачатку 2000-ых гадоў.

Успамінае Эдвард Дмухоўскі:

Аляксандр Міхальчык у свой час – гэта вядомы чалавек у гарадзенскім Фронце, ён заўсёды арганізоўваў розныя тэхнічныя справы. Калі трэба было вырашыць нейкія пытанні – ці знайсці мегафон, ці арганізаваць машыну, ці знайсці тронкі для сцягоў, самы сцягі – ён заўсёды арганізоўваў нашы паездкі ў Менск, прыкладам на Менскую вясну-96, іншыя сталічныя акцыі, я гэта добра памятаю. Мы заўсёды вялікай гарадзенскай дэлегацыяй ездзілі на гэтыя акцыі пратэсту.

 

Магіла Аляксандра Міхальчыка на гарадзенскіх могілках

Аляксандр Міхальчык на акцыі да Дня дэклярацыі правоў чалавека, 2000-ы год

Аляксандр Міхальчык на акцыі ў цэнтры Гародні на вуліцы Ажэшкі

Аляксандр Міхальчык з праваабаронцамі ля будынку гарадзенскага суду Ленінскага раёну

Аляксандр Міхальчык сустракае Сяргея Мальчыка пасля адміністрацыйнага арышту

Беларускае Радыё Рацыя