Памылачка выйшла…



Ледзь не давяла да сардэчнага прыступу жыхарку вёскі Жычын Бярозаўскага раёна Аляксандру Білібуху памылка ў суме, якую трэба было вылічыць з яе дэкрэтных грошай за мінулы год за два дні падпрацоўкі на саўгасным збожжатаку.

pamylachka__adamchuk

На здымку: Аляксандра Білібуха з унукам

Яна ў шокавым стане выйшла з бухгалтэрыі Берасцейскай абласной бальніцы, калі пачула, што з яе заробку медсястры патрэбна вылічыць амаль палову за нібы паўтара месяца падпрацоўкі, кажа Аляксандра Білібуха:

– Я не працавала ў гэты час нідзе. Дапамога па доглядзе за дзіцём была 2 млн 400 рублёў – так мы тады выжывалі. Я перажыла сапраўдны стрэс.

Сітуацыя праяснілася, калі патэлефанавалі ў Фонд сацыяльнай абароны, адкуль прыйшла папера аб вылічэнні. Намесніца начальніка аддзела Алена Ануфрыюк патлумачыла, што проста памылілася:

– Так, мы памыліліся. Зараз вышлем паўторны ліст. І пералічым ёй за два дні. Мы ўсе людзі, і мы можам памыліцца.

Па словах Аляксандры Білібухі, калі ты не юрыст і атрымліваеш на дваіх з дзіцём 240 рублёў, то бок 120 долараў у месяц, не прыходзіць ў галаву, што падпрацоўваць выгады няма.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.