Забіты актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Томас Якавіцкі



У Магілёве памёр актывіст кааліцыі «Еўрапейская Беларусь» Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц. Родныя знайшлі Томаса памерлым ранкам 24 верасня, паведамляе радыё «Свабода».

f25f5a29-b01b-4820-be8a-255aace2d8ea_w987_r1_s

Паводле папярэдніх звестак, смерць была гвалтоўнай. Падазраваны ў смерці актывіста затрыманы.

Томас Якавіцкі быў адным з пачынальнікаў мотаспорту ў Магілёве. Быў адным з арганізатараў салютаў дзеля падтрымкі нявольнікаў магілёўскай калоніі Андрэя Саннікава ды Змітра Бандарэнкі. Быў удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 верасня 2010 года.

Пахаваюць Томаса Якавіцкага сёння, 25 верасня. Месца апошняга спачыну актывіста — Паўднёва-Усходнія («Лаўсанаўскія») могілкі абласнога цэнтра.