Памёр «брытанскі Шындлер» Нікалас Уінтан



Брытанскі філантроп Нікалас Уінтан, які перад Другой сусветнай вайной выратаваў больш за 600 габрэйскіх дзяцей, памёр ва ўзросце 106 гадоў у сераду, 1 ліпеня.

Nicholas Winton holds flowers while sitting on a stage after the premiere of Nicky's family which is based on his life story in Prague

Уінтан памёр у горадзе Слау, што ў англійскім графстве Беркшыр, у асяроддзі сваёй сям’і, паведамляе Reuters.

Нікалас Уінтан ў 1939 годзе вывез у Вялікабрытанію з Чэхаславакіі на васьмі цягніках 669 дзяцей, у асноўным габрэяў. Дзявяты цягнік, у якім знаходзіліся 250 дзяцей, з-за вайны не змог адправіцца ў Англію.

Уінтан некалькі дзесяцігоддзяў хаваў, што выратаваў дзяцей ад нацысцкай Германіі. Пра яго подзвіг стала вядома ў 1988 годзе, калі жонка Уінтана знайшла на гарышчы ягоную запісную кніжку: у ёй ён паказаў адрасы ангельскіх сем’яў, якія прынялі выратаваных дзяцей.

Уінтана часта параўноўвалі з нямецкім прамыслоўцаў Оскарам Шындлерам, які ў гады Халакоста выратаваў больш за 1200 габрэяў. Яго подзвіг лёг у аснову фільма «Спіс Шындлера», які выйшаў у 1993 годзе.

Каралева Вялікабрытаніі ў 2003 годзе ўганаравала Нікаласа Уінтана рыцарскім званнем. Яго таксама неаднаразова вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру.

Фота REUTERS/PETR JOSEK