Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік



Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік. Прычынай смерці стала цяжкая хвароба, як паведамляе БелТА.

lazavik

У сярэдзіне кастрычніка стала вядома, што 65-гадовы Лазавік перанёс анкалагічную аперацыю і не змог працягнуць сваю працу ў ЦВК, таму яго звольнілі па стане здароўя. Адбылося гэта ўжо пасля правядзення парламенцкіх выбараў, якія сталі для Лазавіка апошнімі. Сакратаром ЦВК ён працаваў з 2000 года.

Фота tut.by