Памёр вядомы эканаміст Андрэй Тур



У аўторак у Менску на 63-м годзе жыцця пасля сур’ёзнай хваробы памёр адзін з самых вядомых чыноўнікаў эканамічнага блоку Беларусі апошняга дваццацігоддзя, ліберал старой школы Андрэй Тур,— паведамляе tut.by.

Тур быў сярод вышэйшых службовых асобаў Беларусі з 1995 году. Ураджэнец Ленінграда і выпускнік менскага наргаса, які абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 27 гадоў, а доктарскую — у 39, ён заняў тады пасаду намесьніка міністра эканомікі. Быў адным з доўгажыхароў сярод намесьнікаў міністра, займаючы гэтую пасаду да лістапада 2011 году.

Андрэй Тур выступаў за шэраг прагрэсіўных ініцыятываў, у прыватнасці, не без яго ўдзелу пабачыла сьвет дырэктыва № 4 аб лібералізацыі.

У 2011-м годзе Тура прызначылі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзидэнта. Аляксандар Лукашэнка, прадстаўляючы яго на гэтую пасаду, заклікаў да пераменаў, адзначыўшы, што эканамічны блок у Адміністрацыі прэзидэнта павінен не дубляваць дзейнасць ураду, а набыць палітычную афарбоўку. Гэтай пасады Тур пазбавіўся ў канцы 2013-га, пасля прэзідэнцкага разносу на «Барысаўдрэве».

Крытыку выклікала парада Андрэя Тура «жыць па сродках».

У апошнія гады Андрэй Тур быў загадчыкам катэдры ў БНТУ, нядаўна перанёс аперацыю на сэрцы.

У Тура засталіся жонка і дачка.