Папярэджанні Юрыю Казакевічу і Мікалаю Чарнавусу адмянілі



Баранавіцкія акруговыя выбарчыя камісіі Заходняя №5 і Усходняя №6 на паседжаннях 19 ліпеня адмянілі свае рашэнні ад 12 ліпеня наконт вынясення папярэджанняў прэтэндэнтам у кандыдаты Юрыю Казакевічу і Мікалаю Чарнавусу.

IMG_5199

Але адмянілі яны пасля скаргі Казакевіча і Чарнавуса ў Берасцейскую абласную камісію. „Чарнавус спачатку звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію,” – кажа Юрый Казакевіч.

– Вырашылі, што ў маіх дзеяннях на рынку няма нічога крытычна важнага і страшнага, каб выносіць папярэджанне. “Адмяніць рашэнне аб вынясенні папярэджання Чарнавусу Мікалаю Мікалаевічу.” Але на якой падставе адмянілі – няма. Я спытаў. Гэта трэба з асобнай заявай звяртацца непасрэдна да старшыні камісіі.

Пасля пасквіля дырэктара рынка Васіля Саўчанка і двух ягоных памагатых камісія угледзела агітацыю ў надпісе на стэндзе Юрыя Казакевіча: „Мы патрабуем перамен!” У Мікалая Чарнавуса агітацыяй стаў надпіс на майцы: „мільён рабочых месцаў”.

IMG_5208

Беларускае Радыё Рацыя