Парад дзіцячых вазкоў у Пінску



Упершыню ў сталіцы Палесся адбыўся парад дзіцячых вазкоў. Каля сарака сем’яў арганізаваным шэсцем прайшлі па Пінску. Акцыя адбылася ў межах святкавання Дня моладзі. Удзельнікі змагаліся за перамогу ў пяці намінацыях, якія падзяляліся на адлюстраванне нацыянальных традыцый, прафесій, гісторыі, касмічных выяў ды анімацыю. Чалец журы Мілана Баль прызналася, што нечакала такой фантазіі ад пінчан:

–  Я вельмі здзіўлена тым, колькі ў нашых людзей фантазіі. Мне насамрэч было вельмі цяжка выбраць пераможца. Людзі прыклалі столькі намаганняў, каб упрыгожыць дзіцячыя вазкі. Бачна, што ўсе: і тата, і мама, і родныя – прыклалі руку да гэтага. Шмат дзіцячых вазкоў мне спадабалася.

Арганізатары параду дзіцячых калысак у Пінску паабяцалі, што паспрабуюць зрабіць мерапрыемства штогадовым. Дагэтуль аналагічныя мерапрыемствы ладзіліся ў Берасці ды Менску.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота varjag.net