Парад нявест у Слоніме



Нягледзячы на праліўны дождж, упершыню ў нядзелю, 20 верасня, у Слоніме адбыўся парад нявест. Яго арганізаўваў слонімскі прадпрымальнік і фатограф Уладзімір Янушэвіч.

У парадзе нявест прынялі ўдзел 22 дзяўчыны. Парад пачаўся ў цэнтры Слоніме на Першамайскай вуліцы шэсцем нявест да цэнтральнай плошчы. Падчас шэсця прыгажунь фатаграфавалі дзясяткі фатографаў. Адбылася сваеасаблівая фотасесія.

На цэнтры культуры сярод нявест прайшла конкурсна-забаўляльная праграма. А потым парад нявест працягваўся на аграсядзібе “Верас” Зэльвенскага раёна пад аб’ектывамі фотакамер.

Па словах Уладзіміра Янушэвіча, “парад нявест закліканы умацоўваць і ўзвышаць грамадскую каштоўнасць такіх паняццяў, як сям’я, шлюб, замужжа і мацярынства, асвяжыць і ўзбагаціць жаданне кожнай дзяўчыны і жанчыны быць нявестай, жонкай, маці, быць прыгожай і жаданай”. “Наш парад нявест заключаецца ў папулярнасці гарманічных сямейных адносінаў, садзеянню папулярызацыі здаровага ўкладу жыцця ў наш няпросты час”, – казалі нявесты падчас параду ў Слоніме.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара