Парад плытоў на канале Агінскага



Парадам плытоў на канале Агінскага адзначылі слонімцы ў пятніцу Купалле. Плыты зрабілі на прадпрыемствах Слоніма, іх прыгожа аформілі і паказалі ўсім, хто прыйшоў на свята на набярэжную канала Агінскага.

IMG_0596

Праўда, былі ў той вечар і купальскія карагоды, скокі праз крапіву, песні і танцы. Але найбольш слонімцам спадабаліся самадзейныя плыты, іх афармленне і рух па канале Агінскага.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.