Партыя БХД рыхтуецца да 100-гадовага юбілею



Па ўсёй Беларусі старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец стварае аргкамітэты, каб змабілізаваць беларусаў ушанаваць належным чынам памяць дзеячоў БХД, якія пакінулі значны след у беларускай гісторыі, аднак дагэтуль у большасці застаюцца невядомымі. Больш за 50 населеных пунктаў знайшліся ў спісе, дзе плануецца правесці ўрачыстыя сустрэчы, набажэнствы, усталяваць крыжы, мемарыяльныя дошкі, паспрабаваць перайменаваць вуліцы ці плошчы ў гонар святароў, свецкіх настаўнікаў і дактароў, якія складалі калісьці Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю, – кажа Павел Севярынец.

– З тых 50-ці чалавек, пра якіх мы пішам у кнізе “100 асобаў БХД”, з іх лічаныя асобы, і то толькі напалову, зараз вядомыя грамадству. Напрыклад, пра Адама Дасюкевіча, які ўратаваў Барыса Кіта і быў расстраляны за абарону беларусаў, бурмістр Пастаў у 1943 годзе, шырока невядомы. Пра гэтых людзей практычна нічога невядома, але гэта цэлы пласт герояў, людзей, якія верылі ў Бога і любілі Беларусь настолькі, што былі гатовыя за яе аддаць сваё ўласнае жыццё.

У межах святкавання юбілею ўжо гатовыя да друку некалькіх кніг, сярод якіх “100 асобаў БХД”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 1917-2017”  і факсімільнае выданне часопіса “Крыніца”.

Беларускае Радыё Рацыя