Парушэнні на берасцейскім 67-м выбарчым участку



Сур’ёзныя парушэнні выбарчага заканадаўства зафіксавала на 67-м выбарчым участку старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. У яе разыйшліся на некалькі соцен чалавек выніковыя лічбы з лічбамі колькасці грамадзян, якія прагаласавалі паводле выбарчай камісіі. Таксама камісія адхіліла прапанову адкрытага падліку галасоў, – адзначыла актывістка:

– Як я не прасіла старшыню, каб кожны бюлетэнь агучваць, але ўсё было зроблена як і заўсёды. Скрыні былі перакуленыя, сябры камісіі ўсё гэта расклалі, падзялілі на стопкі, старшыня на паперку сапісаў тое, што яму нашапталі. Сыйшоў да сакратара і было бачна, што яны напісалі лічбы, якія ім спусцілі зверху.

Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, на месцы была складзеная скарга на імя старшыні камісіі і зарэгістраваная ў журнале адпаведна з заканадаўствам.

Беларускае Радыё Рацыя