Паўночнае ззянне назіралі ў Заслаўі



Нетыповую для Беларусі з’яву можна было назіраць познім вечарам 7 кастрычніка.

„Вось так вось нечакана ў Беларусі гэтай ноччу можна было ўжывую назіраць паўночнае ззянне. Гэта было вар’яцкі прыгожа. А асабліва, калі яшчэ метэоры згаралі, уваходзячы ў атмасферу Зямлі”, – піша у сваім блогу Антон Матолька, які і сфатаграфаваў незвычайную з’яву ў Заслаўі.

Паўночнае ззянне вясной і восенню ўзнікаюць часцей, чым зімой і летам. Пік прыпадае на перыяды, якія блізкія да веснавога і восеньскага раўнадзенства. Працягласць палярнага ззяння можа быць ад дзясяткаў хвілін да некалькіх сутак.

toxaby.livejournal.com