Павел Севярынец аштрафаваны на 1.050 рублёў



 Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец аштрафаваны на 1.050 рублёў (50 базавых велічынь) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасці падчас суда над блогерам Эдуардам Пальчысам.

sud7

Як паведаміў палітык рашэнне прыняў суд Фрунзенскага раёна сталіцы яшчэ 9 лістапада, аднак яго копію па пошце ён атрымаў толькі цяпер. Сам Севярынец на судзе не прысутнічаў. „Гэта канвеер, хлусня. Няма ніякага сэнсу марнаваць час і туды хадзіць”, — лічыць палітык.

Штраф Севярынцу прысуджаны за ўдзел у пікетах 14 і 17 лістапада. Сустаршыня БХД мяркуе, што рашэнне вынесенае на падставе толькі двух з сямі пратаколаў, складзеных у дачыненні да яго. „Яшчэ чакаю, ёсць яшчэ пяць пратаколаў”, — дадаў ён.

Акцыя ў падтрымку стваральніка блога 1863x.com Эдуарда Пальчыса ля сцен Менгарсуда, дзе разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да яго, пачалася 14 кастрычніка і аднаўлялася штодня да 24 кастрычніка ў тыя дні, пакуль ішоў працэс у закрытым рэжыме. 28 кастрычніка Пальчыс быў прызнаны вінаватым у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў і прыгавораны да аднаго года дзевяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены ў зале суда. Беларускімі праваабаронцамі Пальчыс прызнаны палітвязнем.

БелаПАН