Павел Севярынец прыедзе на Гарадзеншчыну з „Беларускай глыбінёй”



Беларуская хрысцінская дэмакратая мяркуе шырока і гучна ў 2017 годзе адзначыць 100-годдзе паўставання ў Беларусі хрысціянска-дэмакратычнага руху. Заўтра, 30 студзеня, паездкай па Гарадзеншчыне сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД Павел Севярынец пачынае падрыхтоўчыя мерапрыемствы:

– Заўтрашняй паездкай я пачынаю вялікі тур паездак па Беларусі і не толькі, каб падрыхтаваць святкаванне 100-годдзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Гістарычная БХД была заснаваная ў 1917 годзе, тады ж прайшлі першыя з’езды, пачалі стварацца суполкі па ўсёй Беларусі. І ўвесь 2017 год мы запланавалі адзначэння знакамітых асобаў, усталяванне мемарыяльных шыльдаў, зборы подпісаў за перайменаванне вуліцаў, канферэнцыі – з мэтай годна адзначыць гэтую вялікую дату.

Заўтра, 30 студзеня, а 12-й гадзіне мае адбыцца сустрэча з сябрамі БХД у Гародні, а ў 17.00 у аграсядзібе ў вёсцы Пескі Лідскага раёну пачнецца прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя