Павел Севярынец: Зараз гэта ўжо збіранне аргкамітэтаў



Кіраўніцтва БХД працягвае наведваць гарады і мястэчкі Беларусі ў справе падрыхтоўкі да святкавання ў наступным годзе 100-годдзя ўтварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

На гэтым тыдні адбыліся сустрэчы ў Магілёве і Маладэчне. На наступным тыдні адбудуцца ў Воршы і Гародні.

Кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец:

– Ёсць спіс прыблізна з 50 гарадоў і мястэчак. Зараз гэта ўжо збіранне аргкамітэтаў па ўшанаванні памяці заснавальнікаў БХД. І мы збіраем на сустрэчы хутчэй тых людзей, якія могуць даць рады з перайменаваннем вуліцаў, са стварэннем мемарыяльных шыльдаў, усталяваннем крыжоў.

Як паведаміў Павел Севярынец, на гэтыя сустрэчы ў першую чаргу запрашаецца актыў БХД, але таксама – вернікі, святары, краязнаўцы, грамадскія актывісты.

14770

Сустрэча ў Магілёве.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bchd.info