Пешаходны пераход пад слуп



Вось па такім пешаходным пераходзе пераходзяць жыхары Слоніма Савецкую вуліцу.

IMG_0397

Як толькі загараецца зялёнае святло на светлафоры –  пешаходы ідуць проста на слуп, а потым пад ім выходзяць на пешаходны пераход, якога практычна няма. Бо інакш нікуды нельга ісці – вакол перакрыжаванне вуліц і вялікі рух машых. І такі пешаходны пераход пад слупам існуе ўжо некалькі гадоў.

IMG_0398

Ніхто з чыноўнікаў не здагадаецца памяняць пешаходны пераход, альбо ўпарадкаваць каля яго тэрыторыю. Тым больш, што і пешаходны пераход, і слуп знаходзяцца побач з будынкам суда Слонімскага раёна.

IMG_0399

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара