Пінчукі выбіраюць Еўропу!



У Пінску правялі інфармацыйную акцыю “Беларусы выбіраюць Еўропу!”.

4

На вуліцах сталіцы Палесся актывісты арганізацыі “Вольны горад” раздавалі буклеты са статыстычнай інфармацыяй і параўнаннем роўню жыццця і стану эканомікі Беларусі і краін Еўрапейскага Звязу. Сотні такіх буклетаў былі распаўсюджаныя па паштовых скрынях, на дошках аб’яў каля пад’ездаў дамоў і іншых людных месцах з’явіліся каляровыя плакаты кампаніі, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:

Пінчукі ахвотна бралі буклеты, знаёміліся са зместам, выказвалі свае меркаванні. Людзей асабліва абуралі статыстычныя дадзеныя датычна ўзроўню інфляцыі, параўнання даходаў і выдаткаў насельніцтва Беларусі і суседніх краін Еўразвязу. Яны кажуць, што гэта добра, калі выходзіць 150-200 даляраў, а ў той жа час па тэлівізары крычаць, што даюць кожнаму па 450-500 даляраў. «Няўжо Польшча зарабляе больш за тысячу?.. Не верым! Таксама хлусяць,» – не давалі веры пінчукі.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, дзесяцігоддзі хлуслівай прапаганды навучылі людзей з насцярогай успрымаць любую інфармацыю. Менавіта на атрыманнне праўдзівай інфармацыі і накіравана кампанія “Беларусы выбіраюць Еўропу!”. Такія кампаніі прайшлі ў Берасці, Бярозе, Кобрыні і Маларыце.

Беларускае Радыё Рацыя