Побач са школай павесілася 14-гадовая дзяўчынка



У Рагачоўскім раёне побач са школай знойдзена цела павешанай 14-гадовай дзяўчынкі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

20 кастрычніка прыкладна ў 7.45 жыхар вёскі Лучын праходзіў ля будынка мясцовай школы, побач з якім знаходзіцца трансфарматарная падстанцыя. На металічнай лесвіцы, якая прымыкае да падстанцыі, ён убачыў цела. Мужчына паведаміў у міліцыю.

На месцы здарэння працуе следчая група. Пакуль толькі вядома, што дзяўчынка вучылася ў 9-м класе гэтай школы, паведамляе БелТА.