Полацкай грэка-каталіцкай парафіі 25 гадоў



Полацкая грэка-каталіцкая парафія святога мучаніка Язафата адзначае сваё 25-годдзе.

10345564_1145210902159780_6645206456675519597_n

Сваё аднаўленне парафія адлічвае ад першай службы 9 верасня 1990 года, якую правёў айцец Ян Матусевіч.

Кажа першы старшыня полацкай грэка-каталіцкай парафіяльнай рады Мікола Шарах:

– Таксама ёсць планы ў парафіі развівацца і працаваць далей. Праца царквы – гэта не толькі праца святароў, гэта праца парафіянаў. У нас праходзяць і культурніцкія мерапрыемствы, хоць гарадскія ўлады не вельмі добразычліва да гэтага ставяцца, забараняюць канцэрты, якія мы звычайна праводзім у падцаркоўнай зале. Але мы будзем працягваць працу ў гэтым накірунку.

Полацкая грэка-каталіцкая царква Параскевы Полацкай знаходзіцца ў раёне прыватнай забудовы Кароўнікі. У гэтым раёне няма ніякія культурных і нават сацыяльных устаноў. Таму царкава імкнецца наладжваць і культурнае жыццё для жыхароў гэтай ускраіны Полацка.

Адзначэнне юбілею было наладжана 6 верасня. У царкве святой Параскевы Полацкай адбылася святочная служба, у якой удзельнічалі таксама і госці з Менску.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам размова з Міколам Шарахам:

Фота facebook.com/aliaksandar.shautsou