Польскія праваахоўнікі злавілі беларуса, які абрабаваў абменнік



52-гадовага злодзея злавілі падчас антытэрарыстычнай аперацыі на аўтастрадзе А2 у Любускім ваяводстве.

«Вылазь ужо!», «Мордай у падлогу!», – крычалі супрацоўнікі польскага антытэрарыстычнага спецпадраздзялення на мужчыну ў чорным BMW.

Затрыманы разам з напарнікам здзейсніў напад на польскі абменнік 29 снежня 2013 года. Паводле польскіх праваахоўнікаў, злачынцы напужалі касірку і забралі з абменніка каля $ 250 тыс у золаце і розных валютах, паведамляе Белсат.

Нягледзячы на тое, што справу паспелі закрыць, паліцыя працягвала збіраць інфармацыю, – кажа адзін з удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі.