Пра лёс габрэяў Беларусі распавялі ў антыкавярні “Жывы час”



Пра лёс габрэяў у Беларусі распавялі ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы час”.

Як выжывалі габрэйскія сем’і, як дзейнічала габрэйская партызанка, чым жылі вязні гета, у адкрытай лекцыі “Ніхто не ведаў аб маім існаванні” амерыканскай даследчыцы Аніке Вальке.

Аніка Вальке ў пачатку 2000-х апытала 25 чалавек ў розных гарадах Беларусі, якія перажылі Халакост, а ў дакладзе, што яна з сабой прывезла – успаміны каля 100 чалавек.

Ці патрэбныя такія сустрэчы? Пра гэта кажа адна з арганізатарак – Штык Алена:

 – Для мяне асабіста было вельмі шмат новых фактаў – пра партызан-габрэеў, пра тое, як ратавалі, як дапамагалі габрэям хавацца мясцовыя жыхары. Ёсць такая інфармацыя, якую ты не знойдзеш у падручніках. І гэта ўсё даследуецца. У 90-ыя гады паставілі помнік і ўказалі, што гэта менавіта помнік ахвярам гета, хаця на большасці тэрыторыі Беларусі помнікі да гэтага часу пазначаныя, як помнікі “мірным савецкім жыхарам”.

Сустрэча сабрала гарадзенскіх гісторыкаў і журналістаў, якія цікавяцца габрэйскай тэмай.

У абмеркаванні лекцыі прымаў актыўны ўдзел старшыня габрэйскай супольнасці Гародні Барыс Квяткоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя