Пра Першую сусветную вайну пагутараць у Баранавічах



У суботу, 29 кастрычніка, Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ на сваёй сядзібе ў вёсцы Русіны ладзіць трэція Баранавіцкія чытанні. Яны будуць прысвечаны 1916 году і падзеям Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім краі.

bar

Удзельнікі і сябры чытанняў з цікавасцю даведаюцца пра падзеі вялікай вайны на Агінскім канале, пра трыццаты Сібірскі стралковы полк, пра літаратараў, якія прымалі ўдзел у Першай сусветнай вайне, пра газавыя атакі ў баях пад Баранавічамі, пра траншэйную вайну і штурмавыя групы і г.д.

У чытаннях прымуць удзел краязнаўцы, гісторыкі, літаратары і выкладчыкі з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы