Прадпрымальнікі выміраюць як клас?



Толькі нязначная частка гарадзенскіх індывідуальных прадпрымальнікаў аднавіла працу пасля двухмесяцовага перапынку.

rynki1

Неплацёжаздольнасьць насельніцтва і невыгодныя ўмовы атрымання сертыфікатаў па-ранейшаму з’яўляюцца галоўнай перашкодай для прадстаўнікоў дробнага бізнесу. На трох рынках абласнога цэнтра працуе не больш за пятнаццаць працэнтаў ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў, якіх перадусім  турбуе  неакрэсленасьць і нявызначанасць становішча:

– Людзі баяцца выходзіць працаваць. Некаторыя працуюць, але на свой страх і рызыку. Чакаем зверху нейких загадаў, паправак, каб нам ўсё ж такі было лягчэй было працаваць.

– Прадавалі, напрыклад, восеньскі абутак па 250 тыс рублёў, зараз – па 450-600 тыс. Хто будзе купляць? У людзей няма грошай.

– Прадпрымальнікі, як клас, выміраюць. Ніхто сюды не прыходзіць. Рынкі, я думаю, хутка закрыюцца, і мы нікому  не будзем патрэбныя.

За мінулы месяц гарадзенскія прадпрымальнікі правялі тры малаколькасныя акцыі пратэсту каля будынка гарадскога выканаўчага камітэту. Іх безвыніковасць прадстаўнікі дробнага бізнесу тлумачаць адсутнасцю лідара ў сваім асяродку.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня