Прадстаўнікі БСДП (Грамада) стварылі ў Гародні футбольную каманду



Каманда мае назву «Грамада» і ўжо адбыўся першы двубой паміж гэтай камандай і камандай польскага консульства. Гульня мусіла адбывацца на адным з палёў гарадзенскага стадыёна «Нёман», аднак у самы апошні момант улады гораду забаранілі там яе праводзіць, і спартоўцам аматарам прыйшлося яе ладзіць у іншым месцы. Распавядае капітан каманды Віталь Мойса:

— У гэтай камандзе гуляюць у асноўным сябры партыі. Стваралася каманда ў першую чаргу таму, што яе не было, а з’явіліся аматары футбола, дык як тут яе не стварыць? А па-другое, калі людзі займаюцца спортам, гэта цэніцца і сярод звычайнага насельніцтва і таксама гэта нясе нейкі станоўчы нфармацыйны пасыл. Гэтым мы дабіваемся пазнавальнасці ў грамадстве, а галоўная мэта партыі — каб пра яе ведалі.

 

Спартоўцы з гарадзенскай “Грамады” запрашаюць 25 верасня прыняць удзел у футбольным турніры, які пройдзе паміж камандамі гарадзенскіх партый і грамадскіх арганізацый. Месца правядзення турніру пакуль не агучваецца.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня