Прафсаюзныя актывісты наведалі Швецыю



Прадстаўнікі беларускага незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці наведалі Швецыю па запрашэнні сваіх калегаў з прафсаюза IF Metall. У ім налічваецца больш за 350 000 чалавек, якія занятыя на 12 000 прадпрыемствах Швецыі. Беларусы сустрэліся з кіраўніцтвам прафсаюза, наведалі сталеліцейнае прадпрыемства “SSAB”, дзе пазнаёміліся з вытворчасцю металічных лістоў, паразмаўлялі з рабочымі і пабывалі ў сталовай.

Сваімі ўражаннямі ад убачанага дзеляцца прадстаўнікі незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

– Рабочая сталовая здзівіла. Як і тое, што ядуць там працоўныя. У нашых рэстаранах, магчыма, такога не пабачыш. Пры наведванні шведскай вытворчасці пабачылі поўную аўтаматызацыю.

Няпраўда, што яны працуюць на тэрміновых кантрактах. Яны нават не ўяўляюць, як можна выпіваць на працоўным месцы.

– Для звычайнага працоўнага створаны ідэальныя ўмовы. Дзяржава дбае пра яго. Наймальнік дбае. Афіцыйныя прафсаюзы бароняць чалавека пры розных абставінах. Не было ніводнай акцыі пратэсту рабочых, бо прафсаюзы ўмеюць дамаўляцца з кіраўніцтвам.

– Тут няма судовых спраў. Справа проста не даходзіць да суда. У наймальнікаў ёсць асобны прафсаюз. І гэта прапісана ў Швецыі на ўзроўні заканадаўства. Наймальнік не мае ніякага ўплыву на працоўны калектыў. Прафсаюз тут мае моц.

Па словах прадстаўнікоў беларускага незалежнага прафсаюза, самым запамінальным момантам было наведванне Рыксдага, аднапалатнага швецкага парламента. Там яны сустрэліся з двума дэпутатамі і змаглі наведаць слуханні. У Швецыі пабываць у парламенце на слуханнях і дэбатах можа кожны жадаючы.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя