Прапанавалі выкупіць уласныя кватэры па рынкавым кошце



У Берасці супрацоўнікі аднаго з прадпрыемстваў змагаюцца за права на ўласнасць. Частку ад свайго прыбытку ўстанова не сплачвала дзяржаве ў выглядзе падаткаў. За гэтыя грошы прадпрыемства Белтрубаправодбуд будавала з 1994 па 2001 гады жыллё для працоўных. Пры засяленні грамадзяне падпісалі дамову прыватнага жыллёвага фонду, якая была зарэгістраваная як дзяржаўны жыллёвы фонд з пажыццёвай арэндай кватэр працоўнымі. „Пасля змены кіраўніцтва прадпрыемства ў 2013 годзе, жыхароў пачалі прымушаць плаціць арэнду за жыллё або выкупляць яго па рынкаваму кошту, з чым яны не пагадзіліся,” – распавялі жыхары дома №68 па вуліцы Машэнскага.

– Сітуацыя склалася катастрафічная. Менавіта для нас, для жыхароў дома. Нам прапанавалі выкупаць кватэры па камерцыйнаму кошту. Ніякай размовы не магло быць аб прыватызацыі, на што людзі настроены. Атрымліваецца, што людзі страцілі шмат прывілегіяў і законных правоў, якія яны мелі ад дзяржавы.

– Калі будаваўся гэты дом, арганізацыя мела ільготы па падатку на прыбытак, то бок дом будаваўся за кошт прыбытку. Дзяржава не даатрымала пэўных грошай, і не малых грошай на той момант.

Грамадзяне звярталіся як да выканаўчай улады, так і да наглядных органаў, аднак пытанне не вырашана такім чынам, каб былі задаволеныя два бакі канфлікту. Зыходзячы з дакументаў, прадастаўленых жыхарамі дому, атрымліваецца, што прадпрыемства за кошт падаткаў беларускіх грамадзянаў пабудавала жыллё, прыбыткі ад эксплуатацыі якога ідуць на яго карысць, а не на карысць жыхароў дома або плацельшчыкаў падаткаў.

Беларускае Радыё Рацыя