„Прапановы будуць разгледжаны ў працэсе падрыхтоўкі законапраекта”



Ці прыслухаецца да прапановаў Ігара Случака Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, які сёлета павінен падрыхтаваць новую рэдакцыю закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” прапанаваў уключыць у новую рэдакцыю закона палажэнне, згодна з якім у Беларусі інфармацыя пра тавары павінна абвязкова падавацца на дзвух дзяржаўных мовах.

„Прынамсі, з адказу я зараз ведаю, што Центр прававых даследванняў атрымаў мае прапановы,” – кажа Ігар Случак.

– Прыйшоў адказ з Нацыянальнага цэнтру прававых даследаванняў. Гэта той Цэнтр, які займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”. І яны адказалі, што мае прапановы будуць разгледжаны ў працэсе падрыхтоўкі законапраекта. Спадзяюся, што прыслухаюцца да іх.

Акрамя ўласна сваіх прапаноў Ігар Случак даслаў у Цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў копіі шматлікіх лістоў – дэпутатаў парламента, адміністрацый прадпрыемстваў і ўстаноў, арганізацый, што абараняюць правы спажыўцоў, у якіх патрымліваецца ініцыятыва грамадскага актывіста.

List_04

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя