Праца ЖКГ патрабуе пільнага кантролю грамадскасці



Беларуская сфера жыллёва-камунальных паслугаў выклікае шмат нараканняў у спажыўцоў. Работы па тэхнічным абслугоўванні выконваюцца няякасна, а іх кошты – растуць. Ад людзей хаваюць інфармацыю пра аб’ём і кошт работ, якія выконваюцца. Берасцейскі грамадскі актывіст Федар Петрусевіч, які мае досвед барацьбы з хібамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лічыць, што патрэбна арганізоўваць у кожным доме тэрытарыяльныя органы самакіравання – для кантроля за якасцю работ.

– У законе аб абароне спажыўцоў ёсць такое патрабаванне, каб раз у квартал былі напісаныя работы, якія выконваюцца на гэтым аб’екце, каб гэта можна было праверыць, таксама і на капітальны рамонт, павінен быць акт выкананых работ і якая там прыйшла аплата. Таму што, зрабілі на 2 сантыметра, а спісалі на тысячу даляраў. І павінен быць кантроль якасці. Акт павінен падпісваць старэйшы пад’езда і старэйшы дома.

Вядома, што цяпер у двух раёнах Менску праводзяць эксперымент: правяраюцца новаўвядзенні, якія прапанавала рабочая група па вывучэнні праблемных пытанняў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мяркуецца, што да паляпшэння якасці паслугаў, у прыватнасці, можа прывесці падзяленне функцыі замоўніка і падрадчыка.

Беларускае Радыё Рацыя