Праваабарончая тэматыка ў СМІ



Беларускі Праўны Партал (Belarusian Legal Portal, BLP – www.prava-by.info) прапануе юрыстам і адвакатам права спрабаваць самарэалізавацца ў журналістыцы з улікам веданьня імі усёй глыбіні й важкасьці актуальнай для краіны праўнай праблематыкі.
Гэты матэрыял на адзначаным праваабарочым рэсурсе (гл. P-S ніжэй) можа аказацца важным для прасоўваньня правааброчай тэматыкі ў СМІ з улікам навучаньня праваабаронцаў унівэрсальнаму мэтаду напісаньня артыкулаў для розных мэтавых аўдыторыяў.

У сувязі з гэтым рэсурс прэзентуе:

1) актуальны спосаб напісаньня праўных артыкулаў для Інтэрнэту – гл. відэа-лекцыю https://youtu.be/zPW2_DU5kes (30 хвіл.) і PDF-дадатак;

2) прапановы па скарыстаньні пошукавых магчымасьцяў уласнай і партнэрскіх базаў дадзеных – гл. відэа https://youtu.be/BIPQ4suYS0g (5 хвіл.) і PDF-дадатак.

Сёлета, у год сьвяткаваньня ААН 50-годзьдзя міжнародных пактаў (сацыяльнага і па грамадзянскіх і палітычных правах) застаецца актуальным невыкананьне Беларусьсю ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў, пра што наўпрост адзначалася ў КПЧ ААН на адпаведным юбілейным паседжаньні.
 
Аляксей Лапіцкі (праваабаронца й юрыст ПЦ „Вясна” у Жодзіне, выпускнік І-курсу навучальнага праекту BISH праграмы International Law in Advocacy (ILIA) у гэта сувязі адзначае:

– Пра пытаньні імплемэнтацыі трэба ўсё настойлівей і гучней казаць услых. Варта як мага даходлівей даносіць да шырокіх колаў грамадзтва ўсю актуальнасьць і вастрыню існуючай праўнай праблематыкі, публічна дыскутаваць і абмяркоўваць, ставіць перад нацыянальнай і сусьветнай прафэсійнай супольнасьцю ды ўсімі суб’ектамі права з Беларусі пытаньні адносна сыстэматычнага невыкананьня Ўрадам нашай краіны сваіх наўпростых абавязальніцтваў па міжнародных дамовах і Асноўным Законе, па неабходнай абароне канстытуцыйнага права, гарантаванага грамадзянам Беларусі агульнапрызнанымі міжнароднымі нормамі й стандартамі права, якія прапісаныя ў Канстытуцыі ды Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

P-S