Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначыў сваё 20-годдзе (абноўлена)



Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначыў сваё 20-годдзе ў Прэс-клубе.

Алесь Бяляцкі

Прысутнічала шмат гасцей, сярод якіх былі прадстаўнікі міжнародных аб’яднанняў: намеснік кіраўніка Дэпартамента па правах чалавека ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Омар Фішар, прадстаўнік ЕЗ Джым Казенс, першы сакратар амбасады ЗША Моніка Бланд, вядомыя беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы, праваабаронцы з многіх рэгіёнаў.

DSCN6155

На самым пачатку імпрэзы прагучала песня ў выкананні Касі Камоцкай.

Алесь Бяляцкі

Адкрыў юбілейнае мерапрыемства старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі:

– У 1997 годзе “Вясна” была зарэгістраваная, мы адразу пачалі праводзіць нейкія пікеты, гаварыць пра парушэнні правоў палітзняволеных. Трымаючы вось гэтыя спісы, з якіх мы пачыналі сваю працу ў 1996 годзе, я думаў, што мне можа быць трэба раздрукаваць спісы за апошні месяц 2016 года, я думаю, што колькасць пераследаў, колькасць парушэнняў за гэтыя 20 год на жаль не зменшылася. Здаецца, што кола замкнулася, мы займаемся тым, чым мы займаліся раней. Але мы выразна разумеем, што патрэба ў існаванні праваабаронцаў, праваабарончых арганізацый, яна існуе ў нашым грамадстве.

Омар Фішар акрэсліў праблемы арганізацыі, галоўнай з якіх з’яўляецца адсутнасць рэгістрацыі. Але нават без рэгістрацыі кожная арганізацыя мае права на існаванне.

Омар Фішар

Атрыманне легальнага статуса мусіць быць правам, а не абавязкам.

IMG_4556

Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савета Мечыслава Грыба, “Вясна” ўсе 20 год абараняе правы чалавека ў неверагодна складаных умовах. Усе прысутныя атрымалі падарункі, але ў сваю чаргу “Вясна” атрымала падарункі ад многіх выступоўцаў. Сапраўдную радасць прысутным прынёс музычны выступ легендарнай „Крамы”.

Krama-1

Krama-2

Імпрэза скончылася танцамі і салодкімі пачастункамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск