Праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага перамясцілі ў калонію ў Ваўкавыску



Асуджанага заснавальніка арганізацыі па абароне правоў зняволеных „Платформ інавейшн” Міхаіла Жамчужнага перамясцілі з папраўчай калоніі № 14 у Навасадах, што пад Менскам, у калонію № 11 у Ваўкавыску Гарадзенскай вобласці.

Наконадні 21 красавіка суд Барысаўскага раёна на выязным пасяджэнні ў Навасадскай калоніі спыніў працэс аб пераводзе асуджанага праваабаронцы на турэмны рэжым утрымання на падставе спагнанняў, вынесеных яму ў калоніі за нібыта дапушчаныя парушэнні.

Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Беларускія праваабаронцы лічаць Жамчужнага палітвязнем.

Беларускае Радыё Рацыя