Праваабаронцы крытыкуюць закон «Аб альтэрнатыўнай службе»



Паводле прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэта па Гомельшчыне Алеся Яўсеянкі, новы закон нібыта падрыхтаваны такім чынам, каб адбіць ахвоту ў прызыўнікоў ад праходжання альтэрнатыўнай службы:

— Сама працэдура таксама даволі складаная: там камісіі, даведкі трэба прадстаўляць. А як чалавек можа прадставіць даведку пра тое, што ён пацыфісцкіх поглядаў? І тым больш погляды і рэлігійныя перакананні ў чалавека могуць мяняцца. Накіруюць іх у Міністэрства абароны па дамове з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва на нейкія сацыяльна важныя праблемныя ўчасткі, дзе няма каму працаваць і людзі не хочуць з-за кепскіх умоваў, нізкай аплаты і гэтак далей.

Закон «Аб альтэрнатыўнай службе» уступіў у сілу 1 ліпеня. Згодна з законам, тэрмін службы для альтэрнатыўшчыкаў складае 3 гады для прызыўнікоў без вышэйшай адукацыі, 2 гады для прызыўнікоў з дыпломамі аб заканчэнні ВНУ.

Беларускае Радыё Рацыя