Правабарончы цэнтр “Вясна” адзначае 20-годдзе



Правабарончаму цэнтру “Вясна” споўнілася 20 гадоў. . Большую частку гэтага тэрміну арганізацыя мае статус незарэгістраванай. Ці магчыма зьмяніць сітуацыю ў сувязі з паляпшэннем стасункаў паміж Еўразвязам і Беларуссю? Сваё меркаванне выказвае старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі:

– Пакуль нішто пра гэта не гаворыць. У Беларусі працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі няўрадавым арганізацыям. Таму мы не разлічваем на гэта, мы чакаем яўнага палітычнага сігналу з боку беларускіх уладаў на гатоўнасць рэгістраваць няўрадавыя арганізацыі. 13 гадоў мы працуем без рэгістрацыі.

viasna20-loga

У Менск на вечарыну з нагоды 20-годдзя “Вясны” з’едуцца сябры цэнтру з 15 рэгіёнаў Беларусі. Прымуць удзел і прадстаўнікі іншых праваабарончых арганізацыяў, а таксама дыпламаты й прадстаўнік Бюро па дэмакратычных істытутах і правах чалавека АБСЕ.

* * *

Правабарончы цэнтр “Вясна” сёння, 20 траўня, адзначае ў Менску ўласнае 20-годдзе. На вечарыну з’едуцца сябры цэнтра з 15 рэгіёнаў Беларусі, прымуць удзел і прадстаўнікі іншых праваабарончых арганізацыяў, а таксама дыпламаты і прадстаўнік Бюро па дэмакратычных істытутах і правах чалавека АБСЕ. За час існавання „Вясны” яе чальцы неаднаразова арыштоўваліся, гублялі працу. Цэнтр ужо 13 год працуе без дзяржаўнае рэгістрацыі.

Гісторыю ўзнікнення арганізацыі ўзгадвае старшыня “Вясны”, былы палітвязень Алесь Бяляцкі:

– Мы пачалі працу як ініцыятыўная група па дапамозе рэпрэсаваным, ахвярам палітычных рэпрэсіяў пасля разгону “Чарнобыльскага шляху” ў красавіку 1996 году. І з тых часоў, на жаль, гэтая наша праца не спыняецца. Чаму на жаль? Таму што ўзровень ціску на беларускае дэмакратычнае грамадства з боку аўтарытарных беларускіх улад застаецца стабільна высокім.

Цяпер «Вясна» займаецца шырокім колам пытанняў: бароніць правы чалавека, дапамагае грамадзянам юрыдычна, вядзе прававую адукацыю і асвету, складае агляды-хронікі парушэнняў правоў чалавека, назірае за выбарамі, займаецца праблемамі ўтрымання зняволеных у турмах, праводзіць кампанію па адмене смяротнага пакарання.

Падчас вечарыны будзе прадстаўленая тэматычная фотавыстава. Будзе прэзентавана кніга эсэяў і ўспамінаў вясноўцаў.

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя