Прэмія “За свабоду думкі” — для Валерыя Мазынскага



Кінарэжысёр Валер Мазынскі  атрымаў прэмію “За Свабоду думкі”. Прэмію традыцыйна ўручылі на сядзібе Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне, заснавальнік прэміі – Рух “За Свабоду”. Паводле яго лідара Аляксандра Мілінкевіча, сёлета прэмію атрымаў яшчэ адзін годны чалавек, які ў сваім жыцці заўсёды нясе толькі праўду:

— Валер Мазынскі — чалавек вельмі вядомы ў Беларусі, надзвычай сціплы чалавек, які мае выдатную біяграфію. Гэта не першая ягоная прэмія, ён шматлікі лаўрэат, і дзяржаўныя прэміі меў ад дзяржавы, якая называлася БССР, але паколькі чалавек быў заўсёды прынцыповы і казаў праўду, гэта ані тады не падабалася, ані сённяшняй уладзе не падабаецца. Я яго добра ведаю з часоў кампаніі 2006 года. Ён як вялікі сябра прайшоў ад самага пачатку да самага канца. Я хачу, каб гэтыя прэмія жыла і каб яна нарадзіла такі клуб сапраўднай, адказнай беларускай эліты.

Прэмія “За Свабоду думкі” ўручалася дзявяты раз, яе лаўрэатамі за гэты час ужо сталі 12 выбітных беларусаў. Гэтую ўзнагароду атрымліваюць асобы, якія праявілі сябе ў грамадcкай і творчай дзейнасці на карысць Беларусі і Свабоды. Яны ўваходзяць у склад журы, якое і вызначае наступнага лаўрэата.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара