Прэс-канферэнцыя са Святланай Алексіевіч



Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч дала прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі «Нашай Нівы».

Першая айчынная набелістка выступіла са зваротам да беларусаў:

– Давайце будзем імкнуцца жыць у годнай краіне. І кожны нешта мусіць для гэтага зрабіць. Не трэба чакаць, што гэта зробіць сусед, твой сын, унук. Усе мусяць гэта рабіць. Паасобку нас вельмі лёгка шантажаваць, напалохаць, вельмі лёгка з намі расправіцца. Давайце ісці разам, але ў той жа час, я супраць рэвалюцыі. Мне не падабаецца кроў, і я не хачу, каб жыццё хоць аднаго чалавека было загублена. Я лічу, што мы павінны знайсці свой беларускі гандзізм, і калі мы будзем разам, мы яго абавязкова знойдзем!

Па словах спадарыні Алексіевіч, дзякуючы літаратурным прэміям, яна купляе сабе свабоду жыць і пісаць. Бо звычайна праца над адной кнігай у яе займае каля 5 – 10 гадоў.

* * *

Пісьменьніца адказала і на пытанні Беларускага Радыё Рацыя.

Святлана Алексіевіч:

– Прайшло ўсяго 2 гадзіны, а я ўжо атрымала каля 200 лістоў. Адзін вельмі харошы хлопец напісаў, цікава, як будзе паводзіць сябе Лукашэнка? Домрачавай ён даў Героя Рэспублікі Беларусь, а што ён тут будзе рабіць?

РР: Званне Героя прымеце?

– Трэба падумаць, але ж гэта ўсё роўна не ад Лукашэнкі, а ад Радзімы.

РР: Ці паўплывае Вашая перамога на стаўленне да беларускай культуры ўвогуле ў  свеце?

– Мне складана сказаць, трэба, каб былі вядомыя і іншыя імёны. Я нядаўна ў Германіі была? У мяне спыталі, адкуль я. І калі пачулі, што з Беларусі, сказалі: “О, Домрачава! Лукашэнка!”

Адзначым, у дзяржаўных выдавецтвах Беларусі кнігі Святланы Алексіевіч цягам апошняга дваццацігодзьдзя не выходзілі.

На пытанне журналіста, як лаўрэатка ставіцца да „русского мира”, Алексіевіч адказала: „Я люблю культурны  „русский мир”, гуманны, чалавечны. Я не люблю „русский мир” Берыі, Сталіна, Пуціна”.

1008_hdz_alersievich_press_01-48fnm

„Цяжка быць чэсным чалавекам у наш час. Чалавекам застацца заўсёды страшна і складана. Садзілі людзей за краты і раней, і цяпер. Але заўсёды трэба заставацца мужным”, – кажа пісьменніца.

1008_hdz_alersievich_press_02-fnkep

На думку пісьменніцы, прэмію яна атрымала за ўсю творчасць, а не за канкрэтную кнігу. І перадусім дзякуе сваім настаўнікам – Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу. „Васіль Быкаў быў для мяне прыкладам чалавечай стойкасці. І Алесь Адамовіч: як ставяць голас пісьменніку, так ён паставіў мне машыну мыслення. Ён быў чалавекам еўрапейскага размаху”, – кажа яна.

У 2013 годзе пасля ўручэння прэміі міру Звязу нямецкага кнігагандлю пісьменніца заявіла, што ўлада яе не заўважае:«Улада робіць выгляд, што мяне няма, што я не вярнулася….І калі нейкая школа адважыцца мяне запрасіць, то на наступны дзень туды тэлефануюць, што там прарвала трубу, што дах абвальваецца…»

Святлана Алексіевіч праз 2 гадзіны пасля абвяшчэння, што яна ўганаравана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры, дала прэсавую канферэнцыю ў рэдакці газеты „Наша Ніва”. Каля ўваходу ў рэдакцыю яе сустрэлі дзясяткі журналітстаў і прыхільнікаў яе творчасці, так што месца ў невялікім памяшканні хапіла далёка не ўсім. Пісьменніцу віталі кветкамі і воплескамі. І Святлана Алексіевіч не хавала эмоцый і нават слёз.

– Я не чакала такой прэміі. Яе ўсе чакаюць не менш за 10 гадоў. Па-мойму, гэта самая вялікая літаратурная прэмія. Адразу адчувала нейкую разгубленасць. Расейскі міністр культуры павіншаваў, а беларускі – не.

Прэзідэнт Беларусі таксама пакуль не павіншаваў Святлану Алексіевіч.

* * *

Сёння, 8 кастрычніка, а 16-й гадзіне беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч дасць прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=-QTLSH2r5L8

https://www.youtube.com/watch?v=sUOcZXzJwh0