Прэзідэнта Польшчы аштрафавалі за няправільную паркоўку



Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду аштрафавалі за няправільна прыпаркаваны аўтамабіль.

Як паведамляе Радыё Польшча, паколькі сам прэзідэнт зараз ездзіць на службовых лімузінах, чырвоны Golf каля яго дома ў Кракаве, верагодна, пакінуў хтосьці з членаў яго сям’і.

Аўто Дуды

16 снежня дачка кіраўніка дзяржавы Кінга Дуда з’явілася ля аўтамабіля, зарэгістраванага на імя прэзідэнта, каб перепаркаваць яго. Яна і заплаціла штраф.

Аўтамабіль быў няправільна прыпаркаваны, таму яго колы заблакавалі супрацоўнікі дарожнай службы.