Протаіерэй Яўген Сушч і вернікі з Беласточчыны не забываюць Слонімшчыну



Праваслаўныя вернікі прыхода Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля і яго настаяцель протаіерэй Яўген Сушч з вёскі Пасынкі Бельскага павета наведалі вёску Сынковічы Зэльвенскага раёна, Слонім і Жыровічы. Гэта іх другі візіт за апошнія тры гады. У вёсцы Сынковічы госці наведалі славутую Сынковіцкую царкву, сустрэліся і пагутарылі з яе настаяцелем айцом Арсенем Ананкам.

Пасля Сынковічаў госці з Беласточчыны паехалі ў Слонім, дзе яны наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Слонімскага раёна і прывезлі гуманітарную дапамогу для яе выхаванцаў. Падчас сустрэчы айцец Яўген Сушч сказаў, што “мы прывезлі любоў да дзяцей, таму хочацца, каб мы ўсе разам жылі ў дружбе і згодзе, каб нашы дзеткі і ў Беларусі, і ў Польшчы былі заўсёды шчаслівыя”.

Са Слоніма шлях праваслаўных вернікаў прыхода Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля з вёскі Пасынкі ляжаў у Жыровічы. Жыровіцкі манастыр таксама атрымаў дапамогу ад гасцей і прытуліў іх да раніцы ў сваіх сценах.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара