Прыхільнік улады “разбавіў” сустрэчу Лазарэнкава з выбаршчыкамі



Кандыдат у дэпутаты Парламента ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў правёў чарговы сход у мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна. Сход адбыўся ў Доме культуры і прайшоў вельмі бурна. На ім прысутнічалі каля трыццаці чалавек:

– Каб не перашкаджаў той Макаранка, то паслухалі, пагаварылі б. А то невядома што там нёс, плёў абы-што.

– Разумнага чалавека хацелася паслухаць, дык не далі.

– Кандыдат Валянцін Дзмітрыевіч Лазарэнкаў спадабаўся.

– Шмат пачуў, трэба ўсё гэта абдумаць. Трэба было выслухаць кандыдата, даць яму выказацца, а ўжо ў канцы, калі не згодны з чымсьці, самому выказацца.

На думку  Валянціна Лазарэнкава, сход прайшоў удала, нягледзячы на шматлікія пытанні апанента ад улады. Доўжыўся сход паўтары гадзіны. Потым людзі яшчэ доўга размаўлялі з кандыдатам індывідуальна.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя