Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 гады



Адвакатка Ганна Бахціна перадала апошняе слова Эдуарда Пальчыса, якое ў сваім фэйсбуку апублікаваў Павал Севярынец.

ps-sl

Вырак блогеру абвесьцяць 28 кастрычніка.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

Сёння пад сценамі суда, нягледзячы на дождж, падтрымаць блогера сабралася 14 чалавек. На 12 з іх былі складзеныя пратаколы.

* * *

Каля сцен Менгарсуда, дзе ў закрытым рэжыме праходзіць разгляд справы Эдуарда Пальчыса, 25 кастрычніка ўжо сёмы раз праходзіць акцыя салідарнасці з блогерам, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.

63a0ab78-2049-4a24-bc10-424cd1fe85e5_cx0_cy7_cw0_w987_r1_s_r1-asog2

Паводле яго інфармацыі, сёння ў судзе заслухоўваюцца выступленні пракурора, адваката, а таксама апошняе слова Пальчыса. Пасля гэтага, паведаміў Севярынец, верагодна, будзе аб’яўлены перапынак на некалькі дзён, а само рашэнне суда будзе абвешчана 28 або 31 кастрычніка.

Па неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

У дні суда над Пальчысам (14, 17—20, 24—25 кастрычніка) актывісты розных апазіцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суда з партрэтамі блогера і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку абвінавачванаму. Супрацоўнікі міліцыі лічаць акцыю незаконнай, складаючы ў дачыненні да яе ўдзельнікаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сёння міліцыя склала пратаколы ў дачыненні да сямі ўдзельнікаў акцыі: самога Севярынца, Алеся Макаева, Паўла Пракаповіча, Максіма Вінярскага, Міхаіла Бутыліна, Сяргея Пальчэўскага і Дзмітрыя Дашкевіча. За сем дзён у дачыненні да актывістаў было складзена да 70 пратаколаў.

25-гадовы рэдактар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы як Джон Сільвер, абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК). У канцы жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся грамадзянскі працэс аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com. Гэтыя слуханні таксама праходзілі ў закрытым рэжыме. Сайт 1863x.com быў створаны каля двух гадоў таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расеі. Стваральнік рэсурсу вёў яго на ўмовах ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з рэдактарам быў інтэрнэт, з дапамогай якога ён кантактаваў з аўтарамі і даваў інтэрв’ю. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл і праваабаронцы Беларусі лічаць крымінальную справу блогера палітычнай. 5 кастрычніка шэсць беларускіх арганізацый, уключаючы Беларускую асацыяцыю журналістаў, выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Пальчыса палітычным вязнем. Паводле іх ацэнкі, публікацыі, за якія судзяць Пальчыса, з’яўляюцца „не больш чым аўтарскім меркаваннем аўтара на шэраг гістарычных падзей і фактаў” і „не ўтрымліваюць доказаў распальвання вайны, насілля або нянавісці, не ўяўляюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку або здароўя і маральнасці грамадства”.

belapan.by