Публічная дыскусія: Ці былі ў Беларусі дысідэнты?



Дысідэнцтава – форма непрымання ў аўтарытарнай дзяржаве, ад лацінскага „dissidere” „быць адлучаным», «не згаджацца», «думаць інакш».

Дысідэнцкі рух быў адной з асаблівасцю палітычнага жыцця ў СССР. А ці былі дысідэнты ў БССР? Ці існаваў у савецкі час беларускі дысідэнцкі рух?

Ці быў дысідэнцкім рух беларускай інтэлігенцыі, які меў пераважа нацыянальны характар і быў антыкамуністычным па прычыне палітыкі русіфікацыі, якую праводзіа камуністычная ўлада?

Гэтыя пытанні застаюцца дыскусійнымі, і менавіта таму ім была прысвечаная публічная дыскусію ў межах Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гады)”.

На думку даследчыка нонканфармізму ў Беларусі, Алега Дзярновіча, дысідэнты ў Беларусі былі, але не было дысідэнцкага руху:  дысідэнцкія асяродкі існавалі адасоблена, камунікцыя паміж імі адсутнічала.

Даследчык з Украіны Алег Бажан нагадаў азначэнне дысідэнцтва, прапанаванае Аляксеевай: дысідэнт – гэта той, хто меў канфлікт з дзяржавай і за гэта пацярпеў.

Мадэраваў дыскусію Андрэй Казакевіч – дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”.

Падчас дыскусіі быў паказана поўная версія дакументальнага фільму пра беларускага дысідэнта Міхася Кукабаку, падрыхтаваны Праваабарончым цэнтрам “Вясна” у 2014 годзе, рэжысёр фільма – Віктар Трацякоў.

Арганізаваў дыскусію Інстытут “Палітычная сфера” пры дапамозе Цэнтру даследванняў грамадзянскай супольнасці.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя