Pussy Riot прадставілі кліп пра карупцыю ў Расеі



Расейскі панк-рок-гурт Pussy Riot апублікаваў новы кліп „Чайка”. У кампазіцыі, галоўным героем якой стаў генпракурор РФ Юры Чайка, выкрываецца карупцыя ў РФ, а таксама згадваецца так званая Наваросія. „Я люблю Расею, я патрыёт”, – словы прыпеву песні, якую выконваюць ад імя Чайкі.

Pussy Riot фармуюць сваю праграму як антыпуцінізм, барацьба з праваахоўнымі органамі, абарона ЛГБТ-супольнасці, дэцэнтралізацыя органаў улады ў Расеі. Адным з іх праектаў з’яўляецца прапанова перанесці сталіцу РФ з Масквы ва Усходнюю Сібір.

Найбольш вядомай акцыяй Pussy Riot стаў „панк-малебен” у храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Пасля правядзення акцыі былі арыштаваныя ўдзельніцы гурта Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч. Яны былі прысуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

gordonua.com