Затрыманых анархістаў пачалі выпускаць без накіравання ў суд



Чатырох з пяці анархістаў, якіх увечары 11 кастрычніка затрымалі блізу Кастрычніцкай плошчы, выпусцілі з Кастрычніцкага РУУС. Пяты яшчэ ў міліцыі. Пра гэта паведаміла праваабаронца, якая з раніцы 12 кастрычніка знаходзілася ў Кастрычніцкім судзе Менска.

* * *

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёну Менска адбудзецца разгляд справы пецярых актывістаў анархісцкага руху. Як паведаміла Наста Лойка з праваабарончага цэнтру “Вясна”, затрыманне адбылося недалёка ад Плошчы Незалежнасці прыблізна ў час, калі завяршалася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах.

– Іх затрымалі ў цэнтры горада. Іх пяць чалавек. Я дакладна не ведаю, з чым звязана іх затрыманне. Магчыма яны ладзілі нейкія акцыі па выбарчай тэматыцы, але дакладнай інфарацыі пакуль няма. Іх затрымалі, адвезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна, склалі пратаколы на хуліганства. І сёння іх будзе судзіць суд Кастрычніцкага раёна.

Дваіх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Лёс ячшэ траіх высвятляецца. На затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле “Дробнае хуліганства”.

Пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скараблеўскага, аднак хлопца адпусцілі.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя