Злодзеі ў масках абрабавалі Сынковіцкую царкву



Уночы 4 траўня невядомыя асобы ў масках абрабавалі старажытны 600-гадовы храм Беларусі – Сынковіцкую царкву Зэльвенскага раёна. Злодзеі спілавалі жалезныя краты на вокнах і залезлі ў храм. Яны з вядомай іконы “Усецарыца” укралі ўпрыгожванні і зніклі ў невядомым накірунку. Міліцыя шукае рабаўнікоў.

Дарэчы, у 2009 годзе ў храм імкнуўся залесці 22-гадовы злодзей з Зэльвенскага раёна, але быў затрыманы міліцыяй. А ў 2008 годзе невядомы злодзей таксама пранікнуў у царкву і ўкраў каля аднаго мільёна беларускіх рублёў і два залатыя пярсцёнкі, якія ахвяравалі вернікі храму.

101285713

vsecarica

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён