Рамонт дарогаў толькі пад ціскам з боку жыхароў



«Трымаць дарогі ў парадку. Абавязаць дарожнае раённае ўпраўленне паведамляць у сельcавет пра планы грэйдавання вуліцаў» — такія абяцанні пачулі каля 25 удзельнікаў сходу ў вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёну ад старшыні мясцовага сельсавета.

Склікаць сход запатрабавалі жыхары Кабакоў, каб вырашыць пытанне рамонту разбітых дарогаў. Дарогі пагрэйдавалі перад сходам. Чым ліквідавалі гнеўны накал.

«Сход быў нешматлікім, начальства трымалася ўпэўнена, але людзі не надта паверылі абяцанням», — кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

— Чакалі графіка. Якога графіка? Што зіма прыйдзе, засыпе гэтыя дарогі і ўжо будзе нябачна. А тады чакай да вясны. Людзі паламаюць тэхніку, ногі рукі.

Жыхары Кабакоў:

— Я не магу нічога сказаць. Без каментарыяў. Мы жывем у такі час, калі нічога не зразумела.

— Да вясны ўжо і чакаць не трэба, бо не зробяць, а да вясны яны забудуць. І будзем збіраць подпісы пад новай.

— Гэта не паказчык, што яны зрабілі дарогу, бо зрабілі не як дарогі, пад ціскам.

Людзі адзначылі, што ад чыноўнікаў трэба патрабаваць рэальнай працы. Інакш, праблемы вырашацца не будуць.

Беларускае Радыё Рацыя