Рамонт Кармяліцкага кляштару ў Гародні



У цэнтры Гародні каля Старога мосту распачаўся рамонт будынка былога Кармяліцкага кляштару. Ахоўная шыльда на будынку не ўратавала яго ад таго, што зараз ён стаіць без вакон і на ім шчыруюць звычайныя будаўнікі.

Пасля паўстання Каліноўскага ў будынку была турма для паўстанцаў. Цяпер палову будынку кляштара займае банк.

Пра сумнеўную “рэканструкцыю” распавядае гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха:

– Не веру, што гэты рамонт прынясе нейкія дадатныя моманты, прынамсі, што б колерам адзначылі былы кляштар. Але ёсць пэўная перасцярога. Пакрываць сцены яны будуць цэментнай рошчынай, якая не прапускае вільгаць, таму вільгаць будзе паднімацца па сценах, пранікаць у жылыя памяшканні на першым паверсе, на цокальным паверсе. І сцены пачнуць гніць.

Як лічыць Ігар Лапеха, каб захаваць будынак трэба правесці адмысловыя гідраізаляцыйныя працы, а гэта шмат каштуе. Краязнаўца ўпэўнены, што ў сучасных умовах, пры адсутнасці грошай, гэта рабіць ніхто не будзе.

Беларускае Радыё Рацыя