Расеец напаў на недасведчанага кіроўцу на менскім праспекце



Інцыдэнт адбыўся паміж кіроўцамі машын з расейскімі (Audi) і беларускімі (Suzuki) нумарамі. Сутыкненне інтарэсаў на дарозе вылілася ў бойку на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро „Маскоўская”. Прычына канфлікту засталася невядомай. Па словах аўтара запісу, усё адбылося з-за выпадковага „падразання” з боку недасведчанага кіроўцы.

Як бачна на відэа, кіроўца седана падчас прыпынку чакаючы зялёнага сігналу светлафора выйшаў з машыны і адкрыўшы пярэднія пасажырскія дзверы Suzuki з налепкай „Абмежаванне хуткасці 70″, пранік у салон красовера, каб напасці на кіроўцу. Адбылася бойка. Іншыя аўтамабілісты сталі сігналіць, і мужчына з аўтамабіля з расейскімі нумарамі быў вымушаны вярнуцца ў машыну. Пасля канфлікт працягнуўся на крайняй правай паласе.

onliner.by